Сёння мы адзначаем важнае для нашага грамадства свята – Дзень абаронцаў Айчыны. У гэтым годзе яно асабліва знакавае: спаўняецца 100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта заснаваны юбілейны медаль. На адным баку медаля размешчана выява геральдычнага знака — эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Над эмблемай па крузе надпіс «СЭРЦАМ АДДАНЫЯ РОДНАЙ ЗЯМЛІ», унізе на хвалістай выгнутай залацістай стужцы — надпіс «1918-2018»
– Адным з першых ганаровую ўзнагароду атрымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны: Васіль Аляксеевіч Мацюшонак з Паплаў( на здымку).
Ветерана паздравілі: раённы ваенны камісар Аляксандр Уладзіміравіч Шакола і старшыня Патоцкага сельвыканкама Аляксандр Сцяпанавіч Крыванос.
Пад час уручэння яму юбілейнага медаля пажадалі ветэрану здароўя і ажыццяўлення яго мараў і надзей.
Прадстаунікі лясгаса таксама паздравілі ветэрана са святам, аказалі яму матэрыяльную дапамогу.