Новости

Лес – наша багацце. Прымнажаць яго – клопат не толькі работнікаў лясной галіны, але  і ўсіх нераўнадушных людзей  розных узростаў. Вось і вучні СШ №1 горада Клічава  сёлета добра пашчыравалі на дапаўненні лясных культур і пасадцы маладога лесу. Асабліва вызначыліся ў гэтай справе навучэнцы 9 “Б” класа. А яшчэ дзеці зрабілі відэаролік і выклалі яго на сваіх інтэрнэт-рэсурсах.

І як следчанне – ДУА “Сярэдняя школа №1 ім. Героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса” стала пераможцай  у намінацыі “Самая актыўная школа”, а яе  9 “Б” – “Самы актыўны клас”  раённага конкурсу сярод устаноў адукацыі раёна па выніках дабрачыннай акцыі “Аднавім лясы разам”, якую, як і штогод, праводзіў Клічаўскі лясгас.

Далей прадстаўнікі Клічаўшчыны прынялі ўдзел у абласным этапе  конкурсу. Паводле рашэння камісіі Магілёўскага ДВЛГА, лепшым ў вобласці ў намінацыі “Самы актыўны клас” прызнаны 9 “Б”  СШ №1!

Араганізатары шчодра ўзнагародзілі пераможцаў: СШ №1 заахвочана каштоўным падарункам – каляровым прынтарам, школьнікі асабіста – Дыпломамі і падарункамі.

Клічаўскі лясгас зрабіў сваім памочнікам і яшчэ адзін падарунак – арганізаваў  паездку на мемарыяльны комплекс “Хатынь”, якая адбылася 18 мая.

 Кожная справа на карысць грамадства – важкая, тым больш, калі актыўную жыццёвую пазіцыю праяўляюць дзеці, яны ж наша – будучае. Аб іх – і агульны клопат.

                            

бронирование услуг
A
A
A
A