Новости

Сёння  мы  адзначаем   важнае  для  нашага  грамадства  свята – Дзень  абаронцаў Айчыны.  У  гэтым  годзе  яно  асабліва  знакавае:  спаўняецца  100  гадоў  Узброеным Сілам  Рэспублікі  Беларусь.  

Указам  Прэзідэнта  заснаваны  юбілейны  медаль.  На  адным  баку  медаля  размешчана  выява  геральдычнага  знака — эмблема  Узброеных  Сіл  Рэспублікі  Беларусь.  

Над  эмблемай  па  крузе  надпіс «СЭРЦАМ  АДДАНЫЯ  РОДНАЙ  ЗЯМЛІ»,  унізе  на  хвалістай  выгнутай  залацістай  стужцы  — надпіс  «1918-2018» 

– Адным з першых   ганаровую  ўзнагароду   атрымаў  ветэран  Вялікай  Айчыннай  вайны:  Васіль  Аляксеевіч  Мацюшонак   з  Паплаў( на  здымку).   

Ветерана паздравілі: раённы  ваенны  камісар  Аляксандр  Уладзіміравіч  Шакола і  старшыня  Патоцкага  сельвыканкама  Аляксандр  Сцяпанавіч  Крыванос.

Пад  час  уручэння  яму  юбілейнага  медаля  пажадалі  ветэрану  здароўя  і  ажыццяўлення  яго  мараў  і  надзей.

Прадстаунікі лясгаса таксама паздравілі ветэрана са святам, аказалі яму матэрыяльную дапамогу.

бронирование услуг
A
A
A
A